Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:27 ]  У доме аднаго зь лідэраў Сэрбскай нацыянальнай рады адбыўся ператрус


ПРЫШЦІНА. У сталiцы Косава вайскоўцы НАТО i супрацоўнiкi палiцыi ААН зрабiлi ператрус у доме аднаго зь лiдэраў Сэрбскай нацыянальнай рады – Мiлана Іванавiча. Адмiнiстрацыя ААН у Косаве паведамiла, што на арышт Іванавiча выдадзены ордэр. Яго лiчаць адным з галоўных арганiзатараў сэрбскага ўзброенага паўстаньня ў горадзе Косаўска-Мiтровiца ў красавiку сёлета. Натоўп закiдаў гранатамi супрацоўнiкаў палiцыi ААН, якiя спрабавалi не дапусьцiць сэрбаў у альбанскую частку гораду. Пацярпелi болей як 20 палiцыянтаў. Іванавiч, якога ў часе ператрусу не было ў доме, заявiў агенцтву Асашыэйтэд Прэс, што ягонай маёмасьцi нанесены ўрон.
XS
SM
MD
LG