ГАНОВЭР. НЯМЕЧЧЫНА. Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродэр распачаў сёньня перадвыбарную кампанiю, на два тыднi раней тэрмiну. Першы мiтынг ён наладзiў у Гановэры, дзе заявiў, што Нямеччына не падтрымае амэрыканскай ваеннай апэрацыi ў Іраку, калi Вашынгтон яе распачне. Шродэр падкрэсьлiў, што Нямеччына мае iншыя захады ўзьдзеяньня на рэжым Садама Хусэйна – працягваць цiск на Ірак. Шродэр iмкнецца падвысiць шанцы сацыял-дэмакратычнай партыi, папулярнасьць якой упала з-за эканамiчных праблемаў i карупцыйных скандалаў. Паводле апошнiх апытаньняў грамадзкай думкi, сацыял-дэмакратаў падтрымваюць 35 адсоткаў выбарцаў, а iхных супернiкаў, права-цэнтрысцкi блёк ХДС-ХСС, -- 42 адсоткi. Парлямэнцкiя выбары ў Нямеччыне прызначаныя на 22 верасьня.