ТБІЛІСІ. У сыботу грузiнскiя памежнiкi затрымалi сем узброеных чачэнцаў, якiя перабралiся ў Грузiю празь цясьнiну Кэрыга. Затрыманыя паведамiлi, што бралi ўдзел у баёх у памежным Ітум-Калiнскiм раёне. Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што, каб запабегчы пераходу чачэнскiх ваяроў у Грузiю, у Ітум-Калiнскiм раёне расейскiя вайскоўцы ўсталёўваюць дадатковыя мiнныя палi. Учора мiнiстар дзяржаўнай бясьпекi Грузii Валеры Хабурдзанiя заявiў, што Тбiлiсi прапануе амнiстыю чачэнскiм ваярам, якiя хаваюцца ў Панкiскай цясьнiне, калi яны здадуцца грузiнскiм уладам. У той жа дзень камандуючы Паўночна-Каўказкай Управай расейскай памежнай службы Яўгенiй Балхавiцiн запатрабаваў ад грузiнскiх уладаў не дапушчаць прасочваньня чачэнскiх ваяроў на тэрыторыю Расеi.