УФА. Некалькі тысячаў чалавек бралі сёньня ўдзел у пахаваньні загіблых у часе авіякатастрофы 2 ліпеня. Парэшткі апошніх 29 ахвяраў былі дастаўленыя сёньня ўначы зь Нямеччыны. Учора міністар транспарту Швайцарыі Морыц Луэнбэргэр прызнаў, што авіядысьпетчары швайцарскай кампаніі “Скайгайд” часткова нясуць адказнасьць за катастрофу. У часе яе загінулі 71 чалавек, у тым ліку,сям’я беларускага бізнэсоца зь Берасьця.