РАМАЛА Прадстаўнік палестынскіх уладаў Саэб Эрэкат заявіў, што прапанова ЗША аб стварэньні палестынскай дзяржавы таксама павінная вызначыць скрайні тэрмін дзеля сканчэньня ізраільскай акупацыі. Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абяцаў у бліжэйшыя для абнародваць амэрыканскі плян міру на Блізкім Ўсходзе. Эрэкат запатрабаваў, каб Буш вызначыў у гэтым пляне мэханізм стварэньня палестынскай дзяржавы і скрайні тэрмін для вываду ізраільскіх войскаў з Заходняга берагу ракі Ярдан і сэктару Газы. Сёньня ж міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс заявіў, што ён аднавіў кантакты з палестынскімі афіцыйнымі асобамі. Пэрэс, аднак, пакуль не зьбіраецца сустракацца з палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам. Сёньня ізраільскія войскі ўвайшлі ў Геброн, дзе арыштавалі трох палестынцаў. Адзін палестынец быў забіты ў перастрэлцы каля гораду Наблус.