Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:21 ]  Арафат склікаў першае паседжаньне абноўленага палестынскага ўраду


(РАМАЛА) Палестынскі лідэр Ясір Арафат склікаў першае паседжаньне нядаўна створанага ім новага ўраду пасьля таго, як ізраільскія сілы выйшлі з Рамалы, дзе знаходзіцца штаб-кватэра Арафата. Памочнік Арафата Набіль Абу Рудэйна паведаміў, што паседжаньне ўраду адбудзецца сёньня ўвечары. Паседжаньне было прызначанае яшчэ на панядзелак, аднак было перанесенае з-за рэйду ізраільскіх танкаў у Рамалу. Паводле ізраільскіх вайскоўцаў, дзякуючы гэтаму рэйду, быў затрыманы палестынец, падазраваны ў шэрагу крывавых тэрактаў супраць Ізраілю. Хаця ізраільскія сілы выйшлі з Рамалы, яны застаюцца на пазыцыях вакол места. Сёньня ў Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абмеркаваў сытуацыю на Блізкім Усходзе зь міністрам замежных справаў Савудаўскай Аравіі прынцам Фэйсалам
XS
SM
MD
LG