АНКАРА. Прэм’ер-міністар Турэччыны Бюлэнт Ачавіт заявіў, што праз часовае пагаршэньне стану здароўя не зьбіраецца адмаўляцца ад выкананьня сваіх службовых абавязкаў. У часе прэсавай канфэрэнцыі ў Анкары Ачавіт прызнаў, што лекары рэкамэндуюць яму двух-трох тыднёвы адпачынак, аднак ён будзе працаваць дома і ўрад будзе нармальна функцыянаваць. 77-гадовы Ачавіт хварэў увесь травень і неаднаразова трапляў у лякарню.