(Рамала) Празь некалькі гадзінаў пасьля ранішняга рэйду ў Рамалу, ізраільскі войскі ізноў увайшлі ў гэты палестынскі горад. Падчас новага рэйду гелікоптары абстрэльвалі будынкі. Быў забіты адзін зь целаахоўнікаў Ясіра Арафата. Ізраільскія афіцыйныя асобы заяўляюць, што гэтыя акцыі былі прынятыя ў адказ на дзеяньні палестынцаў, у тым ліку ўчорашні выбух бомбы ва аўтобусе, пры якім загінулі 17 чалавек. Пасьля таго, як скончыліся абстрэлы штаб-кватэры палестынскага лідэра, Арафат выйшаў з пашкоджанага будынку. Яго сустракала каля ста чалавек. Учора ў Вашынгтоне прадстаўнік Белага Дому афіцыйна заявіў, што прэзыдэнт ЗША Джордж Буш лічыць Арафата бязмоцным і ня вартым даверу чалавекам