Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:07 ]  Супрацоўніца групы АБСЭ ў Беларусі адкліканая ў Вену


МЕНСК. Супрацоўніца групы АБСЭ ў Беларусі Мэган Фітцжэральд адкліканая ў Вену на кансультацыі з кіраўніцтвам АБСЭ. Учора Менск пакінуў часовы кіраўнік групы Эндру Карпэнтэр, якому было адмоўлена ў працягу візы. Дзеяньне візы сп-ні Фіцжэральд сканчаецца ў ліпені. Раней у сёлетнім красавіку таксама ў сувязі з адмоваю Менску працягнуць візу, краіну быў вымушаны пакінуць ранейшы часовы кіраўнік групы АБСЭ Мішэль Рывал’е.
XS
SM
MD
LG