ТБІЛІСІ Вядучыя апазыцыйныя партыі ў Грузіі патрабуюць пераносу на тыдзень заўтрашніх мясцовых выбараў. Яны кажуць, што знойдзеныя фальшывыя выбарчыя сьпісы. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварнадзэ заявіў, што выбары нельга пераносіць, бо гэта супярэчыла б канстытуцыі. У грузінскіх мясцовых выбарах бяруць удзел кандыдаты 22 палітычных рухаў і партыяў.