Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:50 ]  У Пакістане затрымалі 14 меркаваных членаў Аль-Каіды


ІСЬЛЯМАБАД. Заходнія інфармацыцйныя агенцтвы паведамляюць, што пакістанская паліцыя захапіла сёньня 14 замяжоўцаў, якія могуць быць зьвязаныя з арганізацыяй Аль-Каіда. Агенцтвы Франс прэс і Ройтарс цытуюць ананімнага прадстаўніка ўладаў Пакістану, які паведаміў што арышт адбыўся у горадзе Пешавар непадалёк ад мяжы з Афганістанам. Крыніца паведаміла таксама, што сярод затрыманых грамядзяне Алжыру, Егіпту, Судану і іншых краінаў. Адна з пакістанскіх газэтаў паведаміла, што ў затрыманьні бралі ўдзел і прадстаўнікі амэрыканскіх спэцслужбаў. Раней на гэтым тыдні кіраўнік Павкістану Пэрвэз Мушараф у адказ на заходнія заклікі пакляўся разграміць тэрарыстычныя групоўкі на сваё тэрыторыі.
XS
SM
MD
LG