Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:41 ]  У Фінляндыі будзе будавацца АЭС


ГЭЛЬСЫНКІ. Сёньня, ня гледзячы на пратэсты эколягаў і апазыцыі, парлямант Фінляндыі прагаласаваў за будаўніцтва новага ядзернага рэактару. Прыхільнікі будаўніцтва цьвердзяць, што рэактар неабходны для энэргэтычных патрэбаў краіны. Паводле іхнай думкі, Фінляндыя будзе менш залежнай ад імпарту расейскай электраэнэргіі. Гэта будзе першы рэактар, пабудаваны ў краінах Эўрапэйскага Зьвязу цягам апошніх 10-ці гадоў. Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі шэраг краінаў Заходняй Эўропы, у тым ліку і Нямеччына, прынялі пастанову цалкам адмовіцца ад атамнай энэргіі.
XS
SM
MD
LG