Кабул. Адзін з кіраўнікоў Эўрапэйскага зьвязу Крыс Патэн прыбыў з двухдзённым візытам у Афганістан. Ён правядзе перамовы з кіраўніком часовага ўраду Хамідам Карзаем, былым каралём Закір Шахам, а таксама з камандуючым міжнародным кантынгентам , брытанскім генэралам Джонам МакКолам.
Крыс Патэн спаткаецца і з асобамі, якія арганізоўваюць скліканьне Джыргі – сходу старэйшынаў, на якім мяркуецца прызначыць пераходны ўрад Афганістану.