Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:29 ]  У Ізраілі ўчынены новы самагубчы акт тэрору


ЕРУСАЛІМ. У выніку новага самагубчага тэрарыстычнага акту ў ізраільскім горадзе Нэтанія сёньня загінула два і былі параненыя дзясяткі чалавек. Ізраільская паліцыя і служба хуткай дапамогі паведамляюць, што падчас выбуху загінуў сам тэрарыст і прынамсі яшчэ адзін ізраільскі грамадзянін. Больш за 30 чалавек былі параненыя. Прадстаўнік ізраільскага Міністэрства Замежных Справаў усклаў адказнасьць за напад на палестынскія ўлады, якія не зрабілі нічога, каб прадухіліць тэрарыстычную дзейнасьць. Палестынскі лідэр Арафат заявіў, што ён асуджае напады на цывільных грамадзянаў Ізраілю. У Вашынгтоне дараднік прэзыдэнта Злучаных Штатаў у пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Кандаліза Райс заявіла, што новы інцыдэнт падкрэсьлівае неабходнасьць паскарэньня мірнага працэсу і рэформаў у палестынскай адміністрацыі.
XS
SM
MD
LG