Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:46 ]  У Маскве абмяркоўваецца пытаньне пра супольны ворган вайсковага кіраваньня СНД


МАСКВА. Прэзыдэнты шасьці краінаў СНД – удзельніцаў дамовы пра калектыўную бясьпеку – абмяркоўваюць сёньня ў Маскве пытаньне пра стварэньне супольнага воргану ваеннага кіраваньня на базе расейскага Гэнштабу. Дамова пра калектыўную бясьпеку аб’ядноўвае Арменію, Беларусь, Казахстан, Кыргыстан, Расею і Таджыкістан. Учора расейскі міністар абароны Сяргей Іваноў ня выключыў магчымасьці ўзмацненьня калектыўных сілаў хуткага разгортваньня, створаных у межах дамовы. Паводле Іванова, гэта зьвязана з пагрозай тэрактаў з боку Талібану, альбо Аль Кайды на паўдзённых межах СНД.
XS
SM
MD
LG