Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:59 ]  Канцлер Шрэдэр наведаў зь візытам Кабул


КАБУЛ. Нямецкі канцлер Герхард Шрэдэр падчас аднадзённага візыту ў Кабул сустрэўся з кіраўніком часовага афганскага ўраду Хамідам Карзаем і былым каралём Мухамадам Загірам Шагам. Шрэдэр падкрэсьліў неабходнасьць працягу мандату міжнародных сілаў бясьпекі пасьля 20 чэрвеня. Карзай сказаў, што пакуль цяжка сказаць – як доўга будзе патрэбнае знаходжаньне міжнароднага кантынгенту ў Кабуле. Ён таксама выказаў пажаданьне, каб міжнародныя сілы пашырылі абсяг дзейнасьці па-за Кабулам, аднак Шрэдэр запярэчыў гэтай прапанове. «Я таксама адзначыў факт, што нашая прысутнасьць у Кабуле і ваколіцах дасягнула межаў нашых магчымасьцяў», - сказаў канцлер Шрэдэр. Сёньня нямецкі канцлер прыляцеў у Ташкент, дзе заўтра сустрэнецца з узбэцкім прэзыдэнтам Ісламам Карымавым.
XS
SM
MD
LG