Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:10 ]  Жак Шырак атрымаў пераканаўчую перамогу на выбарах


Парыж. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак атрымаў пераканаўчую перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў нядзелю. Ён сабраў больш як 82 цэлыя 21 сотую працэнтаў галасоў выбаршчыкаў. Кандыдат ад ультраправага “Нацянальнага Фронту” Лё Пэн атрымаў 17 цэлых 79 сотых працэнтаў галасоў. Прэмьер Міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр назваў вынікі выбараў у Францыі “перамогай дэмакратыі”. Канцлер Нямеччыны Герхард Шрёдэр заявіў, што французскія выбаршчыкі адназначна адверглі экстрэмізм. Сёньня ўрад Францыі на чале з прэмьерам Ліонэлем Жаспэнам падаў у адстаўку. Сёньня ж Шак Шырак прызначыў новага прэмьер-міністра, ім стаў сэнатар Шан-Пьер Рафарэн, прадстаўнік лібэральных дэмкратаў – на тэрмін, пакуль у краіне не завершацца парляманцкія выбары. 9 і 16 чэрвеня ў Францыі пройдуць, адпаведна, першы і другі тут парляманцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG