ТРАБЗОН (ТУРЦЫЯ). Прэзыдэнты Турцыі, Грузіі і Азэрбайджану сёньня закончаць перамовы ў пытаньнях бясьпекі, якія адбываюцца ў турэцкім горадзе Трабзоне. У цэнтры ўвагі перамоваў мэтады барацьбы з тэрарызмам і забесьпячэньне бясьпекі рэгіянальных энэргетычных праектаў. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ ўчора заявіў, што гэтыя тры краіны мусяць гарантаваць бясьпеку спраектаванага з удзелам ЗША нафтаправоду, які злучыць азэрбайджанскую сталіцу Баку з турэцкім портам Джэйхан на беразе Міжземнага мора. Нафтаправод пройдзе таксама праз тэрыторыю Грузіі. Прэзыдэнт Турцыі Ахмэт Нэдждэт Сэзэр сказаў, што шырэйшае супрацоўніцтва паміж трыма краінамі паспрыяе ўмацаваньню рэгіянальнага міру і бясьпекі.