НЬЮ-ЁРК. Ізраіль заклікаў свайго галоўнага саюзьніка Злучаныя Штаты забясьпечыць, каб адмысловая місіія ААН для расьсьледаваньня разбурэньняў у лягеры ўцекачоў у Джэніне ў сваёй канчатковай справаздачы не падавала ніякіх высноваў. Гэта было адно з шасьці патрабаваньняў, выказаных ізраільскім міністрам замежных справаў Шымонам Пэрэсам у лісьце дзяржаўнаму сакратару Злучаных Штатаў Коліну Паўэлу. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан учора заявіў пра неабходнасьць як мага хутчэй высьветліць, што адбылося падчас ізраільскага рэйду ў Джэніне. Паводле палестынцаў, ізраільскія вайскоўцы забілі ў лягеры сотні цывільных асобаў, тым часам як ізраільскі бок цьвердзіць, што колькасьць забітых значна меншая і большасьць зь іх былі ўзброеныя ваяўнікі. Пагадзіўшыся дзесяць дзён таму на дасылку місіі, Ізраіль выставіў шэраг прэтэнзіяў наконт яе складу і паўнамоцтваў.