Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:13 ]  Канфлікт у правінцыі Пакція нясе пагрозу часоваму афганскаму ўраду


Вашынгтон. Прадстаўнік міністэрства абароны ЗША паведаміў, што амэрыканскія вайскоўцы, якія дыслякуюцца ў Афганістане, прыкладаюць намаганьні дзеля спыненьня сутыкненьняў паміж варагуючымі афганскімі групоўкамі ў правінцыі Пакція. Амэрыканскія вайскоўцы вядуць перамовы ў мэтах урэгуляваньні канфлікту, які, на думку ўраду ЗША, можа быць патэнцыйна небясьпечным для новых афганскіх уладаў. Сутыкненьні ў правінцыі пчаліся пасьля таго, як прыхільнікі былога губэрнатара паспрабавалі захапіць уладу. У апошнія два дні пад час перастрэлак у сталіцы правінцыі, горадзе Гардэзе, ня меньш як 25 чалавек былі забітыя. Цяперашні кіраўнік правінцыі Моххамэд Вардак заявіў, што калі цягам бліжэйшых дзесяці дзён канфлікт ня будзе ўрэгуляваны, супраць паўстанцаў будзе праведзеная вайсковая апэрацыя.
XS
SM
MD
LG