ТЫЗІ-УЗУ (АЛЬЖЫР). Каля 100 тысячаў бэрбэраў правялі дэманстрацыю на вуліцах альжырскага гораду Тызі-Узу з патрабаваньнем да ўраду надаць ім большыя культурныя і палітычныя правы. Маніфэстанты прайшлі міма сядзібы мясцовай улады, патрабуючы вызваленьня больш чым 300 бэрбэрскіх актывістаў, арыштаваных паліцыяй на працягу апошніх тыдняў. Бэрбэры спрадвечныя насельнікі Паўночнай Афрыкі, якія жылі там да прыходу арабаў.