Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:08 ]  ЗША уводзіць зьмены ў свае камандныя структуры


ВАШЫНГТОН Міністэрства абароны ЗША уводзіць зьмены ў свае камандныя структуры з мэтай супрацьстаяць пагрозам тэрактаў такіх, як 11-га верасьня. Міністр абароны Рамсфэльд і начальнік Аб’яднаных штабоў узброеных сілаў ЗША Майэрс паведамілі сёньня пра стварэньне так званага “Паўночнага камандаваньня”, якое будзе адказнае за абарону амэрыканскай тэрыторыі. Паводле Майэрса, новая структура пачне дзейнічаць з 1 кастрычніка. Яна заменіць структуры, якія засталіся пасьля часоў халоднай вайны і адказвалі за абарону перад звычайнымі ўзбраеньнямі.
XS
SM
MD
LG