ВЕНА. Як паведаміў прадстаўнік МАГАТЭ (Міжнароднага агенцтва ядзернай энэргіі), Іран больш не дае агенцтву зьвестак, якія б пацьвярджалі, што гэтая краіна выконвае ўмовы пагадненьня пра забарону ядзерных выпрабаваньняў. Зьвестак няма са студзеня. Дамова яшчэ не ўступіла ў сілу, бо яе падпісалі 165 краінаў, а ратыфікавалі толькі 90. Іран, хаця й не падпісаў дамову, да студзеня даваў зьвесткі дабраахвотна.