ВАШЫНГТОН
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША дазволіў эвакуацыю сем’яў амэрыканскіх дыпляматаў з Ерусаліму з прычыны пагрозы тэрарыстычных актаў і эскаляцыі насільля. Эвакуацыя –справа дабраахвотная, дарожныя выдаткі аплоціць амэрыканскі ўрад. ЗША маюць кансулят у Ерусаліме. Гэтае рашэньня ня тычыцца супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады ў Тэль-Авіве