(Рамала: ) Ізраільскія вайскоўцы заблякавалі лідэра палестынцаў Арафата ў ягонай штаб-кватэры, адлучыўшы ад электрычнасьці й тэлефоннай сувязі. Узброеныя сілы, якія ўвайшлі ў Рамалу ўчора, занялі сёньня ўвесь горад. Паводле ізраільскіх вайскоўцаў, цягам апошніх двух дзён яны затрымалі для допытаў каля 150 палестынцаў, у тым ліку актывістаў руху Фатх, якім кіруе Арафат. Фатх заклікаў іншыя іслямскія групоўкі узмоцніць свае атакі на Ізраіль. Ты часам целы двух забітых палестынцаў былі знойдзеныя ў будынку банку на Заходнім Беразе Ярдану. Ізраіль паведаміў, што вядзецца сьледства