Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:09 ]  Эўракамісыя павышае тарыфы на імпарт сталі


БРУСЭЛЬ Эўракамісыя сёньня абмяркуе пытаньне павышэньня тарыфаў на імпарт сталі ў адказ на дзеяньні ЗША. Як чакаецца, тарыфы будуць падвышаныя ад цяперашніх 15 адсоткаў да 26. Нядаўна ЗША падвысілі да 30 адсоткаў тарыфы на імпарт сталі з Эўропы, Азіі ды Лацінскай Аэрыкі з мэтай абараніць сваю сталеліцейную прамысловасьць, якая знаходзіцца зараз у крызісе. Эўропа вымушаная ў адказ абараніць свой рынак ад наплыву таннай сталі, якая раней трапляла на амэрыканскі рынак. Рашэньне Эўракамісыі не закране Расею, Украіну і Казахстан – паколькі гэтыя краіны маюць асобныя пагадненьні з Эўразьвязам, якія вызначаюць квоты і тарыфы на імпарт сталі
XS
SM
MD
LG