ГААГА. Працяг судовых паседжаньняў у справе былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча адкладзены да 8 красавіка у сувязі зь Вялікаднем. Раней былі сакасаваныя сёньняшняе і заўтрашняе паседжаньні ў сувязі з тым, што Мілошавіч яшчэ хварэе на грып. Былы прэзыдэнт Югаславіі абвінавачваецца ў гэнацыдзе, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці ў часе войнаў у Босьніі, Харватыі і Косаве. Чакаецца што суд, які распачаўся ў мінулым месяцы, будзе доўжыцца два гады.