МАСКВА. Сёньня кіраўнік антытэрарыстычнай апэрацыі ЗША ў Афганістане гэнэрал Томі Фрэнкс сустрэнецца зь міністрам абароны Расеі Сяргеем Івановым. Мяркуецца, што ў часе сустрэчы будуць абмяркаваныя пытаньні барацьбы з тэрарызмам у іншых частках сьвету, апрача Афганістану, а таксама пытаньні, зьвязаныя з прысутнасьцю войска ЗША і ягоных саюзьнікаў у Цэнтральнай Азіі. У пляне візыту Фрэнкса сустрэчы зь іншымі вышэйшымі вайсковымі кіраўнікамі Расеі.