Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:50 ]  Cытуацыя з правамі жанчынаў палепшылася ў Афганістане вельмі слаба


ВЕНА Афганскі міністр у справах жанчынаў Сіма Самар заявіла сёньня, што пасьля падзеньня талібану сытуацыя з правамі жанчынаў палепшылася ў Афганістане вельмі слаба. Самар выступала ў Вене на прэзентацыі новай міжнароднай арганізацыі “Жанчыны бяз межаў”. Яна заявіла, што яе міністэрства ня можа рэалізаваць заплянаваныя праэкты з-за недахвату грошай і заклікала сусьветную супольнасьць выканаць свае абяцаньні па дапамозе Афганістану. Міністр паведаміла, што ў гэтым месяцы дзяўчынам было дазволена вярнуцца ў школу пасьля 5-гадовай забароны, уведзенай талібамі.
XS
SM
MD
LG