ПАЛАСА ГАЗА. Прынамсі восем палестынцаў былі забітыя сёньня , калі ізраільскія танкі шостым разам цягам апошніх чатырох дзён увайшлі ў лягер палестынскіх уцекачоў непадалёку ад гораду Джэнін на Заходнім беразе Ярдану. У лягеры ідзе жорсткая перастрэлка. Сярод забітых – мясцовы лідэр экстрэмісцкай групоўкі “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы”, якая ўзяла на сябе адказнасьць за апошнія тэракты ў Ізраілі, ахвярамі якіх сталі болей за 20 ізраільцаў. Яшчэ адзін палестынец быў застрэлены непадалёку Наблусу падчас спробы нападу на блёк-пост.