ЕРУСАЛІМ. На Заходнім беразе Ярдану падчас сёньняшняй ізраільскай баявой апэрацыі загінулі прынамсі трое палестынцаў, болей за 50 – параненыя. Апэрацыя працягваецца другі дзень у двух лягерах для ўцекачоў – паблізу гарадоў Джэнін і Наблус. У лягеры каля Джэніну, ачэпленым танкамі, ідзе жорсткі бой. Палестынцы паведамляюць і пра сутычкі ў Паласе Газа, у раёне гэбрайскага пасяленьня Дугіт.