ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія і палестынскія афіцыйныя асобы пасьля двухдзённага перапынку плянуюць сёньня аднавіць перамовы аб бясьпецы. Палестынскі лідэр Ясір Арафат прыпыніў перамовы пасьля таго, як Ізраіль адмовіўся зьняць блякаду вакол гораду Рамалаг. Тым часам усё шырэйшую падтрымку атрымвае мірны плян, запрапанаваны Савудаўскай Арабіяй. Паводле гэтага пляну Ізраіль мусіць пакінуць акупаваныя тэрыторыі, узамен за што арабскія краіны нармалізавалі б свае дачыненьні зь Ізраілем. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс назваў савудаўскую прапанову важным крокам для аднаўленьня мірнага працэсу, аднак заявіў, што Ізраіль ня вернецца ў межы 1967 году.