АЛЬ-АЯТ (ЭГІПЭТ). Сёньня Эгіпэт спраўляе жалобу па больш чым 370 ахвярах учорашняга пажару цягніка, які стаўся адной з найбольшых у гісторыі чыгуначных катастрофаў. Бальшыня з загіблых ехала з Каіру ў прылеглыя вёскі на поўдні, каб адзначыць мусульманскае сьвята Эйд Аль-Адга. Цяпер расьсьледуюцца прычыны катастрофы. Паводле некаторых афіцыйных асобаў, прычынаю пажару магло стацца выкарыстаньне пасажырамі пераносных печак, на якіх яны спрабавалі падагрэць ежу ў цягніку. У выніку загарэліся сем вагонаў перапоўненага цягніка. Бальшыня ахвяраў загінула ад апёкаў, іншыя разьбіліся, скокаючы зь цягніка. Свае спачуваньні Эгіпту выслалі Злучаныя Штаты, Эўрапейскі Зьвяз, Ізраіль і генэральны сакратар ААН Кофі Анан.