Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:20 ]  Гаагскі пракурор заклікае знайсьці Караджыча


БАНЯ-ЛУКА (БОСЬНІЯ-ГЕРЦЭГАВІНА). Галоўны пракурор Гаагскага трыбуналу ў справах ваенных злачынстваў Карла Дэль Понтэ заклікала ўлады рэспублікі Сэрбскай у Босьніі расшукаць падазраванага ў ваенных злачынствах Радавана Караджыча. Паводле яе, трыбунал ААН упэўнены, што Караджыч хаваецца на тэрыторыі Рэспублікі Сэрбскай. Сэрбскі лідэр часоў басьнійскай вайны Караджыч і камандзер Ратка Младзіч – сярод найбольш шуканых злачынцаў у сьпісе Гаагскага трыбуналу. Напярэдадні візыту Дэль Понтэ ўлады басьнійскіх сэрбаў выдалі фармальнае папярэджаньне і заклікалі падазраваных у ваенных злачынствах здацца на працягу 30 дзён.
XS
SM
MD
LG