ФРАНКФУРТ-НА-МАЙНЕ. Віцэ-прэм’ер Іраку Тарык Азіз заявіў у інтэрвію газэце Frankfurter Allgemeine, што Ірак гатовы да «шырокамаштабнага вырашэньня» праблемаў дачыненьня з Захадам. Азіз абвергнуў абвінавачаньні ў сувязях Іраку з тэрарызмам і зноў заявіў, што Ірак больш ня мае зброі масавага зьнішчэньня. Ён таксама паведаміў, што Ірака пагаджаецца на правядзеньне інспэкцыі ААН у пытаньнях узбраеньня, калі яна ня будзе датычыць выключна Іраку. Паводле яго, шырокая інспэкцыя мусіць быць праведзеная ва ўсім рэгіёне, улучна зь Ізраілем.