Масква
Міністр абароны Расеі Сяргей Іваноў зноў заявіў, што Панкійская цясніна ў Грузіі пераўтварылася ў базу чачэнскага паўстанцкага руху, адкуль чачэнцы атрымліваюць матэрыяльную, фінансавую ды іншую дапамогу. Раней прэзыдэнт Грузіі Шэварнадзе прызнаў, што сярод 8000 чачэнскіх уцекачоў у цясніне могуць быць і чачэнскія паўстанцы.