ТЭГЭРАН. Вярхоўны лідэр Ірану Аятала Алі Хамэнэі заявіў, што ЗША пашкадуюць, калі яны паспрабуюць заатакаваць Іран. Сваю заяву Хамэнэі зрабіў на сустрэчы з кіраўнікамі ваенна-паветраных сілаў краіны напярэдадані 23-х угодкаў Ісьлямскай рэвалюцыі. Раней прэзыдэнт Буш назваў Іран, Ірак і Паўночную Карэю “восьсю зла”, якая падтрымлівае міжнародны тэрарызам.