КАБУЛ. Старшыня часовага афганскага ўраду Хамід Карзаі, выступаючы сёньня ў Кабуле, выказаў надзею, што “Лоя-Джырга”, Вялікі сход старэйшынаў краіны, абярэ такі новы ўрад краіны, які прывядзе афганскі народ да свабодных парляманцкіх выбараў. Карзаі падкрэсьліў, што афганскі народ хоча свабоды, свабоды ад умяшаньня чужынцаў, свабоды ад таго пекла, якое было ў Афганістане, свабоды выбіраць свой уласны ўрад, свабоды абіраць будучыню, права абіраць уласны шлях жыцьця.
Заўтра Карзаі накіроўваецца з афіцыйным візытам у Пакістан.