ЕРУСАЛІМ. Эўрапэйскі Зьвяз, магчыма, запатрабуе ад Ізраілю выплаты рэпарацыяў за разбурэньні, якія зрабіла ізраільскае войска ў часе 16 месяцаў сутычак з палестынцамі – напісаў у лісьце да ізраільскага міністра замежных справаў Шымона Пэраса міністар замежных справаў Гішпаніі Хасэп Піке. Гішпанія цяпер старшынюе ў Эўразьвязе. Прадстаўнік Эўрапэйскай камісыі ў Крусаліме заявіў, што сур’ёзныя страты нанесеныя 17-ці праектам разьвіцьця на палестынскіх тэрыторыях, якія фінансуе Эўразьвяз. Сярод разбураных аб’ектаў – аэрапорт у Газе.