Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:14 ]  Міністры замежных справаў Расеі і Японіі абмяркоўваюць тэрытарыяльную праблему


ТОКІЁ. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў сёньня мае перамовы з толькі што прызначаным міністрам замежных справаў Японіі Ёрыкай Кавагуці. У цэнтры ўвагі перамоваў будуць Курыльскія выспы, права на якія ад завершаньня другой усясьветнай вайны аспрэчваюць абедзьве краіны. Гэтая спрэчка стала прычынаю, што паміж Японіяй і Расеяй дагэтуль не заключаная мірная дамова. Чакаецца, што бакі абмяркуюць таксама супрацоўніцтва ў барацьбе супраць міжнароднага тэрарызму.
XS
SM
MD
LG