Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:49 ]  Шарон папросіць ЗША парваць кантакты з Арафатам


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі прэм’ер Шарон паведаміў, што ён зьбіраецца прасіць ЗША парваць кантакты з палестынскім лідэрам Арафатам. У інтэрвію газэце «Едыёт Ахаранот» Шарон сказаў, што падчас сустрэчы на наступным тыдні з прэзыдэнтам ЗША Бушам ён заклікае яго ігнараваць і байкатаваць Арафата. Раней на гэтым тыдні ўсчаўся скандал, калі Шарон заявіў аб сваім шкадаваньні аб тым, што Арафат ня быў забіты дзесяць гадоў таму. У інтэрвію Шарон абвінаваціў Эўропу ў патрабаваньні саступак ад Ізраілю.
XS
SM
MD
LG