Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:19 ]  Целаахоўнік Кучмы хоча стаць дэпутатам


КІЕЎ. Вярхоўны суд Украіны перагледзіць пастанову Цэнтарвыбаркаму аб забароне былому целаахоўніку прэзыдэнта Кучмы ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах. Забарона грунтавалася на тым, што целаахоўнік Мікола Мельнічэнка апошні год ня жыў ва Ўкраіне. Мельнічэнка, які атрымаў статус палітычнага ўцекача ў ЗША, цьвердзіць, што Кучма мае дачыненьне да забойства журналіста Гангадзэ. Ён сказаў, што можа працягваць сваю барацьбу за праўду ў гэтай справе, калі будзе абраны дэпутатам і атрымае статус недатыкальнасьці.
XS
SM
MD
LG