ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Буш заявіў, што Злучаныя Штаты дапамогуць Афганістану ў стварэньні збройных сілаў. Ён зрабіў гэтую заяву пасьля сустрэчы ў Белым Доме з часовым афганскім прэм’ерам Карзаі. Буш таксама паабяцаў выдзеліць дадаткова 50 мільёнаў даляраў на прадтрымку афганскага прыватнага бізнэсу і прадпрымальніцтва. Карзаі выказаў спадзяваньне, што Афганістан і ЗША будуць добрымі партнэрамі.