Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:41 ]  Саляна задаволены сытуацыяй у Македоніі


СКОП’Е. Адказны за замежную палітыку і бясьпеку Эўразьвязу Хавіер Саляна правядзе сёньня ў Скоп’і перамовы з кіраўніцтвам Македоніі ў справе выкананьня мірнага пагадненьня. Саляна плянуе сустрэцца з прэзыдэнтам Барысам Трайкоўскім, прэм’ер-міністрам Любчам Георгіеўскім, палітычнымі лідэрамі альбанскай меншыні. Саляна выказаў спадзяваньне, што неўзабаве будзе скліканая канфэрэнцыя дзяржаваў-донараў у справе фінансавай дапамогі Македоніі. Ён вітаў прыняцьце македонскім парлямэнтам закону аб самакіраваньні, які пашырыць уладу рэгіянальных і лякальных альбанскіх уладаў.
XS
SM
MD
LG