МАСКВА. Пакістан папрасіў Расею выступіць у якасьці пасярэдніка зь Індыяй у вырашэньні спрэчнага пытаньня Кашміру.
Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф даслаў асабісты ліст расейскаму прэзыдэнту Уладзімеру Пуціну зь вядомымі палітыкамі, якія сёньня мелі гутарку зь міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым у Маскве.
Візыт пакістанскіх палітыкаў у Маскву адбываецца ў працяг тэлефанаваньня мінулым тыднем пакістанскага намесьніка міністра замежных справаў Азіза Асмада Хана, ў часе якога ён патлумачыў захады, якія робіць Пакістан супраць экстрэміскіх ісьлямскіх груповак.
Індыя зьяўляецца буйнейшым пастаўшчыком зброі ў Індыю.