ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Паведамляецца, што сёньня раніцай ізраільскія караблі абстралялі палестынскі марскі аб’ект, спрычыніўшы шкоду караблям і будынкам. Як найменей дзьве ракеты былі запушчаныя зь ізраільскіх караблёў па аб’eкце на ўзьбярэжжы паласы Газа. Пакуль што няма паведамленьняў пра ахвяры. Раней палестынскія ўлады паведамілі пра арышт трох палестынскіх службоўцаў паводле падозраньня ў дачыненьні да спробы кантрабанды 50 тонаў зброі зь Ірану ў паласу Газа. Зброя была захопленая ізраільскімі сіламі ў Чырвоным моры на мінулым тыдні.