Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:17 ]  Удзельнікі саміту краінаў Паўдзённай Азіі змаглі дамовіцца пра фармаваньне агульнага рынку


КАТМАНДУ. Удзельнікі саміту краінаў Паўдзённай Азіі змаглі дамовіцца пра фармаваньне агульнага рынку. Паводле генэральнага сакратара Асацыяцыі рэгіянальнага супрацоўніцтва Паўдзённай Азіі Ніяла Радрыгі, на перамовах у гэтым пытаньні, што патрапілі ў тупік чатыры гады таму, дасягнуты вялікі прагрэс. Прынятае рашэньне ўжо да канца гэтага году завершыць праект дамовы пра свабодны гандаль на тэрыторыі сямі краінаў – Банглядэшу, Пакістану, Індыі, Бутану, Мальдываў, Шры-Лянкі і Нэпалу.
XS
SM
MD
LG