НЬЮ-ЁРК. Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў чакае, што сёлета ў Афганістан вернецца мільён уцекачоў.
Кіраўнік ведамства ААН у справах уцекачоў Макі Сінахара заявіла, што зараз кожны дзень з Пакістану ў Афганістан вяртаецца ад 4 да 5 тысячаў чалавек.
Цягам апошніх 20 год у Пакістане і Іране знайшлі прытулак каля пяці мільёнаў афганцаў, якія ўратаваліся ад вайны ў Афганістане.