КРАЎФОРД, ТЭХАС, ЗША. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падпісаў указ, які гарантуе Кітаю нармальны рэжым у гандлі са Злучанымі Штатамі. Ад 1 студзеня 2002 году Кітай зможа гандляваць з ЗША без усялякіх абмежаваньняў. Зьмены тычацца перадусім мытных тарыфаў на ўвоз кітайскіх тавараў у Злучаныя Штаты.
Паводле Белага Дому, гэта яшчэ адзін крок на шляху ўваходжаньня Кітаю ў глябальную, прававую гандлёвую сыстэму.
11 сьнежня сёлета Кітай далучыўся да Ўсясьветнай Гандлёвай Арганізацыі.