ВАШЫНГТОН. Пэнтагон паведаміў, што Амэрыканская авіяцыя працягвала сёньня бамбаваньне раёну Тора Бора ва ўсходнім Афганістане. Паводле прадстаўніка Міністэрства абароны ЗША, бамбаваньне канцэнтравалася на рухомых аб’ектах талібаў і баявікоў “Аль Кайды”, якія спрабуюць уцячы за мяжу. Каб не прапусьціць іх на сваю тэрыторыю, Пакістан накіраваў на дапамогу памежнікам дадатковыя гэлікоптэры.